2 кастрычніка дэпутаты могуць пазбавіць Сяргея Румаса пасады прэм’ер-міністра

2 кастрычніка дэпутаты могуць пазбавіць Сяргея Румаса пасады прэм’ер-міністра

На адным з бліжэйшых пасяджэнняў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць кандыдатуру Сяргея Румаса на пасаду прэм’ер-міністра Беларусі. Гэта адбудзецца праз амаль паўтара месяца пасля яго прызначэння — з 18 жніўня Румас працуе прэм’ерам без ухвалення парламентам.

У панядзелак “Прапанова прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні С. Румаса прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь” разглядалася на пасяджэнні пастаянных камісій парламента па міжнародных справах і па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самарэгуляванні і рэгламенце. 2 кастрычніка дэпутаты збяруцца на першае пасяджэнне восеньскай сесіі, але ці будзе ў гэты дзень разглядацца пытанне прызначэння Румаса, не ўдакладняецца. У анонсе, дасланым Еўрарадыё прэс-службай Палаты прадстаўнікоў, указана, што на пасяджэнні 2 кастрычніка дэпутаты разгледзяць 12 пытанняў. Але пералічаныя толькі 11 з іх.

Дэпутаты маюць права не ўхваліць прызначэнне Румаса. Згодна з 84-м артыкулам Канстытуцыі Беларусі, прэм’ер-міністр прызначаецца прэзідэнтам “са згоды палаты прадстаўнікоў”. Дэпутат Ганна Канапацкая і іншыя апазіцыйныя палітыкі сцвярджаюць, што Румаса ўвогуле немагчыма было прызначыць прэм’ерам без ухвалення парламентам.

Што праўда, на думку загадчыка кафедры Канстытуцыйнага права юрфака БДУ і аднаго з аўтараў дзеючай Канстытуцыі Рыгора Васілевіча, ніякіх парушэнняў у такім прызначэнні не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі