19:59 Суд апраўдаў гомельскага актывіста дэмсіл Юрыя Глушакова

26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Гомеля апраўдаў мясцовага актывіста дэмсіл, экс-дэпутата гарсавета, члена аргкамітэта па стварэнні беларускага сацыяльнага руху "Разам" Юрыя Глушакова. Па словах Юрыя, суддзя закрыў справу, па якой экс-дэпутат
абвінавачваўся ў дробным хуліганстве, з-за адсутнасці складу
правапарушэння.

Напярэдадні святкавання Дня волі Глушакоў быў затрыманы
праваахоўнымі органамі каля навучальнай установы, дзе ён працуе. Да
актывіста падышоў незнаёмы чалавек з просьбай даць цыгарэту, пасля чаго
завязаў бойку.

Двойчы суд над Глушаковым адкладваўся з-за неабходнасці
правядзення дадатковых следчых мерапрыемстваў.