19:50 Беларускія каровы будуць абагравацца сваім малаком

Улады Мінскай вобласці прынялі унікальную праграму па энергазберажэнні ў сельскай гаспадарцы на бягучы год.  Адным з ноў-хаў праграмы стала ідэя абаграваць кароваў парным малаком, пакуль яно не астыла. Паводле задумы ініцыятараў, такая тэхналогія дазволіць экалагічным спосабам выкарыстаць цяпло свежанадоенага малака, што раней марнавалася.

Цяпло малака будзе выкарыстоўвацца для нагрэву вады на фермах Міншчыны. За год на фермах плануюць укараніць 60 установак, якія будуць акумуляваць цяпло малочнай сыравіны.

Паведамляе Інтэрнэт-выданне “Электронный Борисов”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі