19:41 У Віцебску знайшлі прыгонных

У Віцебску старшыня Таварыства выратавання на вадзе прымушаў сваіх падначаленых працаваць у яго на лецішчы.
Падрабязнасці судовай справы паведамляе наш карэспандэнт у Наваполацку Андрэй Аляксандраў:

“У Віцебску былы старшыня абласной арганізацыі Таварыства выратавання на вадзе прымушаў сваіх падначаленых будаваць яму гараж і гарбаціцца на яго лецішчы. Прычым, як у працоўны час, так і на выходных.

Строгі начальнік пагражаў супрацоўнікам выратавальнай станцыі прымяненнем захадаў дысцыплінарнага ўздзеяння. У выніку былы кіраўнік асуджаны на два гады абмежавання волі.

Да таго ж, ён вымушаны будзе заплаціць па 200 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды кожнаму супрацоўніку, які працаваў на яго пад прымусам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі