19:40 Нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусь» у Комі - 10 гадоў

У рэспубліцы Комі ў Расіі 30 сакавіка прайшла канферэнцыя Нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусь». На ёй была ўрачыста адзначана 10-годдзе яе дзейнасці. Аўтаномія
абапіраецца на дзевяць сваіз філіяў, якія аб’ядноўваюць беларусаў у
гарадах і раёнах рэспублікі.

Яны рэгулярна праводзяць тэматычныя
вечарыны «Беларуская сям’я на Поўначы», «Як мы ведаем сваю Беларусь»,
месячнік беларускага кіно і свята ўраджаю «Дажынкі».

Пры
нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусь» ужо 8 гадоў існуе хор.

Паведамляе «Комиинформ»