19:40 Літва перанясе сховішча радыёактыўных адкідаў далей ад Беларусі

Калі раней сховішча збіраліся пабудаваць у 700 метрах ад беларуска-літоўскай мяжы, то цяпер яго аднеслі на 4 кіламетры.

Па словах начальніка ўпраўлення Праматамнагляду Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзіміра Соніна, у выпадку, калі Літва пагадзіцца на такую саступку, гэта запатрабуе ад яе значных дадатковых выдаткаў.


Літоўцы ўпэўненыя, што аддаленасць могільніку ад мяжы паніжае яго бяспеку, паколькі там геалагічна горшая глеба. Аднак беларусы настойваюць менавіта на такім варыянце.


У сховішчы будуць захоўвацца адкіды сярэдняй і нізкай актыўнасці з перыядам паўраспаду да 30 гадоў, што застануцца пасля спынення Ігналінскай атамнай электрастанцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі