19:38 Смерці пасля дыскатэкі ў Салігорскім раёне

Тры чалавекі былі
забіты у ноч з 3 на 4 сакавіка пасля дыскатэкі ў адным з населеных пунктаў
Салігорскага раёна.
 Як паведамілі ва Упраўленні ўнутраных спраў
Мінаблвыканкама, два маладыя чалавекі, 1983 і 1986 гадоў нараджэння, прыйшлі ў
вёску на дыскатэку, дзе пасварыліся з мясцовым жыхаром і пачалі яго збіваць.
Жанчыны, якія сталі сведкамі, паспрабавалі спыніць бойку.

У выніку быў забіты
мясцовы жыхар, з якім пабіліся маладыя людзі, адна жанчына памерла на месцы
здарэння, адна — у бальніцы, яшчэ адна знаходзіцца ў цяжкім стане ў медычнай
установе. Для пошуку і затрымання злачынцаў, якія цяпер арыштаваныя, быў задзейнічаны
службовы сабака.

Па факце трох забойстваў распачаты крымінальныя справы.
Расследаваннем займаецца Салігорская міжраённая пракуратура.