19:34 За піцьцё гарэлкі на вуліцы можна атрымаць мільённы штраф

З 1 сакавіка ў Беларусі стала больш жорсткім пакаранне за ўжыванне алкаголю ў грамадскіх месцах.  Вялікімі штрафамі парушальнікам пагражае новы Адміністрацыйны кодэкс.

Напрыклад, пры паўторным правапарушэнні штраф прызначаецца па сукупнасці ўсіх здзейсненых раней супрацьпраўных дзеянняў. Агульная сума грашовых пакаранняў можа складаць да мільёна рублёў.

Дарэчы, максімальны аўтамабільны штраф, паводле начальніка ДАІ Васіля Бульбянкова, дасягнуў астранамічнай сумы ў 31 мільён рублёў. За гэтыя грошы можна купіць неблагую машыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі