19:30 Горад Бяроза рыхтуецца адзначаць сваё 530-годдзе

Пра падрабязнасці распавядае наш карэспандэнт Юрась Цвік:
“У ліпені бягучага плануецца ўсталяваць памятны знак прысвечаны 530-годдзю Бярозы. Як ён будзе выглядаць, пакуль невядома. Раённы савет па ахове матэрыяльнай і культурнай спадчыны прыняў рашэнне выдаткаваць для яго месца на цэнтральнай плошчы райцэнтра.

Мясцовае кіраўніцтва ўжо аб'явіла конкурс на лепшы эскіз памятнага знака.Мяркуецца, што на ім абавязкова будзе выбіта дата - 1477 г. (менавіта ў гэты год горад распачаў сваю гісторыю з прыватнаўласніцкай вёскі) і герб, які быў афіцыйна зацверджаны ў 2003 годзе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі