19:29 Крысціна Шацікава ў псіхіятрычнай лякарні?

У суботу з Ірынай Качаровай, сведкай выкрадання актывісткі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Маладога фронту Крысціны Шацікавай звязаўся мужчына, які сказаў, што ў яго ёсць інфармацыя. Пры сустрэчы ён паведаміў, што дакладна ведае, дзе Крысціна. Па яго словах, яна знаходзіцца ў псіхіятрычнай лякарні.

Мужчына паведаміў гэтую інфармацыю на ўмовах ананімнасці.

Ірына Качарова звярнулася ў Ленінскае раённае аддзяленне ўнутраных спраў Магілёва з заявай аб тым, што валодае інфармацыяй аб гвалтоўным утрыманні Крысціны Шацікавай у псіхіятрычнай лякарні.

Ірына патрабуе ад міліцыі неадкладна праверыць гэтае паведамленне.

Нагадаем, моладзевую актывістку невядомыя людзі ў пятніцу ў Магілёве сілай заштурхнулі ў машыну. Пасля гэтага пра яе лёс не было нічога вядома.

Паведамляе прэ-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі