19:15 З беларускіх прыёмных сем’яў збеглі два падлеткі

Гэта першы выпадак у Беларусі, калі сіроты ўцякаюць не з дзіцячага дому, а ад людзей, якія іх прытулілі.
13-гадовыя хлопцы сябравалі між сабой у Рагачоўскім дзіцячым доме. Аднак яны былі вымушаныя развітацца, калі апякунства над імі аформілі розныя прыёмныя сем’і.

Уцекачы пешшу дабраліся да Рагачова, а адтуль цягніком — у Магілёў. У адной з вёсак яны пасяліліся ў закінутым доме, дзе тры тыдні хаваліся ад людзей. У печы палілі ўначы, каб не было дыму, а ўдзень хадзілі гародамі.

Знайшоў падлеткаў участковы міліцыянт. Цяпер хлопцы жывуць зноў у прыёмных сем’ях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі