19:15 Мілінкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі Хаўера Саланы

Сёння ў Мінску адбылася сустрэча лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з дырэктаркай аддзелу палітычнага планавання кабінета вярхоўнага камісара Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўера Саланы Хельгай Шмід і галоўным дарадцам гэтага адзела Піркам Тапіолам. Пра гэта Еўрапейскаму радыё распавёў Аляксандр Мілінкевіч:
“Гэта працоўны візіт. Абмяркоўваліся пытанні, наколькі ўлада можа пайсці на лібералізацыю і дэмакратызацыю, таму што гэта цвёрдыя ўмовы прадстаўнікоў Еўрасаюза. Яны гатовыя супрацоўнічаць, але ўлада мусіць паказаць, што яна пачынае гэты рух да рэформаў.

Абмяркоўвалі пытанне 25 сакавіка. Прадстаўнікі Саланы казалі, што яны ўважліва сочаць за тым, што адбываецца вакол гэтага святкавання, і гэта ў пэўным сэнсе будзе тэстам для беларускай улады.

Гаварылі таксама аб тым, што, на жаль, рэпрэсіі не перапыняюцца, асабліва ў дачыненні да моладзевых актывістаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі