19:02 Падлетка пасадзілі на ланцуг за дрэнныя адзнакі

Прыкаваць ланцугом да падлогі – такую меру выхавання ў Барысаве выкарысталі ў дачыненні да 13-гадовага падлетка яго маці і яе муж. Хлопчык правёў на ланцугу больш за суткі.

Інспектары па справах непаўналетніх праводзяць праверку і спрабуюць вырашыць, ці заводзіць крымінальную справу па факце гвалту над дзіцем. Хлопчык знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, дрэнна вучыцца, кепска сябе паводзіць, здзейсніў крадзеж.

Пасадзіўшы на ланцуг, дарослыя вырашылі, што ўжо гэтая мера сапраўды прымусіць дзіця лепей ставіцца да навучання, інфармуе сайт “Барысаў электронны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі