19 кастрычніка ў Мінск прыедзе міністр замежных спраў Украіны

Міністр замежных спраў Украіны Пётр Парашэнка 19 кастрычніка наведае Мінск з аднадзённым працоўным візітам. У планах міністра — сустрэча з першым віцэ-прэм’ерам Беларусі Ўладзімірам Сямашка, перадае агенцтва "Українські Новини". У графіку сп. Парашэнкі запланаваныя таксама перамовы з кіраўніком беларускага МЗС Сяргеем Мартынавым. Міністры збіраюцца абмеркаваць пытанні, звязаныя з ратыфікацыяй Беларуссю дамовы аб дзяржаўнай мяжы паміж дзвюма краінамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі