18:59 Сёлета ў Мінску адкрыецца чатырохзорачны гатэль

Сёлета ў Мінску адкрыецца новы гатэль "Вікторыя" класа "чатыры зоркі". Пра гэта паведамілі ў гатэльна-сэрвісным прадпрыемстве "Сталіца". Гатэль размешчаны на праспекце Пераможцаў непадалёк ад завода "Атлант".

Замоўцы будаўніцтва мяркуюць, што ён адкрыецца праз чатыры месяцы. Як зазначыў дырэктар прадпрыемства Барыс Крыцкі, "у рэспубліцы гэта пакуль адзіны аб'ект такога класа, што аб'яднаў у сабе функцыі бізнесу і адпачынку".

У гатэлі будзе 115 аднамесных нумароў, 45 двухмесных, восем люксаў і апартаменты. У нумарах прадугледжана міжнародная тэлефонная сувязь, высакахуткасны доступ у Інтэрнет, інтэрактыўнае тэлебачанне.

Таксама можна будзе пакарыстацца паслугамі сакратара-рэферэнта, перакладчыкаў, капіравальнага цэнтра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі