18:37 Пытанне пра ўступленне Беларусі ў СГА разгледзяць вясной-летам 2007 года

Чарговае пасяджэнне рабочай групы па ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю запланавана на вясну-лета 2007 года.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, каментуючы вынікі свайго візіту ў Жэневу.

У Швейцарыі ён узяў удзел у шостым пасяджэнні сумеснага беларуска-швейцарскага камітэта, сустрэўся з намеснікам генеральнага дырэктара арганізацыі Аляхандра Харам, а таксама дырэктарам дэпартамента СГА, які адказвае за далучэнне Беларусі да міжнароднай арганізацыі, і кіраўніком рабочай групы па далучэнні Беларусі да СГА.

У межах гэтых сустрэч была абмеркавана цяперашняя эканамічная сітуацыя ў Беларусі, а таксама распрацавана праграма далейшых дзеянняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі