18:37 Кліп «Ляпіса Трубяцкога» перамог на фестывалі ў Расіі

Кліп «Ляпіса Трубяцкога» перамог на міжнародным фестывалі відэаарта ў Расіі. Маецца на ўвазе ролік «Капітал», які даў імя і новаму альбому гурта. Штогадовы адкрыты фестываль камп’ютарнай анімацыі і відэаарта «Мульціматограф» днямі прайшоў у Волагдзе. Журы аддало першае месца «Ляпісам» адзінагалосна, адразу ж пасля прагляду роліка.

Тым часам гэты відэакліп стаў адной з галоўных сенсацый рускамоўнага Інтэрнэта. «Капіталу» ўжо прысуджана «ганаровае званне» сеткавага брэйн-віруса.


Паведамляе беларускі партал tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі