18:26 Эпідэміолагі склалі мапу захворванняў на шаленства ў Беларусі

182 выпадкі шаленства сярод жывёлаў зафіксаваныя ў Беларусі за першыя два месяцы года. Найбольшая колькасць такіх выпадкаў прыпадае на Віцебскую вобласць -
52, найменшая - на Мінскую - усяго 21.

А вось у беларускай сталіцы не
было ніводнага выпадку шаленства. Паводле звестак эпідэміолагаў,
па-ранейшаму найчасцей хварэюць лісіцы, хатнія сабакі і коткі.
Нагадаем, што летась ад шаленства ў нашай краіне памерлі два чалавекі.