18:22 На наступным тыднi чакаецца да -30º

Як паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Валянцiна Скрабец, у панядзелак надвор’е ў Беларусi зноў пачне мяняцца. Месцамi пройдзе невялiкi мокры снег. На дарогах з’явiцца слабая галалёдзiца. На большай частцы краiны будзе воблачна.

Тэмпература паветра ў начны час павысiцца i складзе ад нуля да -6 градусаў. Удзень яна будзе вагацца ад -3 да +2. Але з аўторка вецер зменiцца на паўночны i ў нашай краіне пачне халаднець.

Цягам усяго тыдня захаваецца вельмi халоднае надвор’е з начным марозам да 15 — 20 градусаў, пры праясненнях да -30. Дзённая тэмпература не перавысiць у многiх раёнах рэспублiкi 6 — 15 градусаў марозу. Паніжэнне тэмпературы чакаецца ў асноўным у сераду і чацвер.

Інфармуе газета “Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі