18:20 На наступным тыднi ў Беларусi пахаладае

На надвор’е ў Беларусi ў гэтыя выхадныя днi будзе ўплываць Скандынаўскi антыцыклон. Пра гэта паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.  Паводле яе слоў, атмасферны цiск будзе расцi. Чакаецца малавоблачнае, без ападкаў надвор’е. У нядзелю стане крыху халадней.

Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад мiнус 1 градуса на поўначы краiны да плюс 5 градусаў на поўднi. Днём чакаецца 8—14 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня ўплыў антыцыклону захаваецца, таму iстотных ападкаў не прагназуецца.

Ноччу ў многiх раёнах падмарозiць — чакаецца ад нуля да 4 градусаў. Днём тэмпература павысiцца да 7—14 градусаў цяпла. Да сярэдзiны тыдня з’явiцца верагоднасць невялiкiх ападкаў на поўднi краіны.

Ноччу будзе ад нуля да мiнус 6 градусаў, днём — 5-9 градусаў цяпла. У цэлым апошнi тыдзень сакавiка чакаецца больш халодным, чым папярэднiя тыднi першага веснавога месяца.

Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі