18:14 У Мінску працягнуць ставіць камеры відэаназірання

Сёння ў Мінску на
самых ажыўленых магістралях і ў месцах масавага адпачынку гараджанаў
устаноўлена 56 камер відэаназірання, а на выездах з горада, на вуліцах з
інтэнсіўным аўтамабільным рухам ставяцца камеры відэа- і фотафіксацыі.

Як
паведамілі ў галоўным упраўленні ўнутраных спраў горада, летась з дапамогай
гэтага абсталявання былі раскрыты тры вулічныя рабункі. А асабліва камеры
відэаназірання дапамагаюць пры высвятленні акалічнасцяў дарожна-транспартных
здарэнняў, паведамляе Першы канал.