17:51 Віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў прадставіць Беларусь на пасяджэннях ЕўрАзЭС

У межах Еўразійскай эканамічнай супольнасці 16-18 красавіка ў Астане запланаваны шэраг мерапрыемстваў. У іх ліку — 45-е пасяджэнне Камісіі пастаянных прадстаўнікоў пры ЕўрАзЭС, 34-е пасяджэнне Інтэграцыйнага камітэта ЕўрАзЭС, 18-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС (на ўзроўні кіраўнікоў урадаў).

Падчас пасяджэнняў будуць разгледжаны і прыняты рашэнні па цэлым шэрагу кірункаў работы супольнасці, у тым ліку ў сферы фармавання прававой базы мытнага саюза, макраэканамічнага развіцця дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС, супрацоўніцтва ў галіне эфектыўнага выкарыстання водна-энергетычных рэсурсаў Цэнтральнаазіяцкага рэгіёну, супрацоўніцтва ў галіне транспарту і камунікацый, тэхнічнага рэгулявання, сацыяльнай палітыкі.


Будзе разгледжданы стан спраў па далучэнні Узбекістана да прававой базы ЕўрАзЭС і інш. Беларускі бок на пасяджэнні Міждзяржсавета 18 красавіка будзе прадстаўляць віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў.

На парадку дня пытанні, што тычацца ўдасканалення стратэгіі і тактыкі развіцця супольнасці, далучэння дзяржаў - членаў ЕўрАзЭС да міжнародных канвенцый і дагавораў у галіне транспарту і камунікацый.

Плануецца абмеркаваць праект канцэпцыі ўзгодненай сацыяльнай палітыкі дзяржаў - членаў ЕўрАзЭС і інш. Усяго на парадку дня пасяджэння 18 пытанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі