17:45 У Эстоніі адкрылі помнік адміралу Ёхану Пітку

У Эстоніі адкрыты помнік адміралу Ёхану Пітку, які ў перыяд Другой сусветнай вайны ваяваў супраць Чырвонай Арміі. У цырымоніі ўдзельнічалі прэм’ер-міністр краіны, мэр Таліна і камандуючы Сіламі абароны Эстоніі. На стварэнне помніка з сталічнай мэрыі выдаткавалі больш за 100 тысяч еўра.

Ёхан Пітка вядомы, як заснавальнік вайскова-марскіх сілаў Эстоніі ў 1919 годзе. У верасні 1944-га ён загінуў у баях супраць савецкіх войск.

Інфармуе «Інтэрфакс»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі