17:44 У выніку аварыі ў Мінску пацярпелі 14 пасажыраў маршрутнага таксі

У выніку сутыкнення грузавога аўтамабіля і маршрутнага таксі ў Мінску пацярпелі 14 чалавек. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі.
У выніку ДТЗ 13 пасажыраў маршрутнага таксі атрымалі траўмы ў выглядзе ран і ўдараў, 1 чалавек шпіталізаваны са страсеннем мазгоў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі