17:41 Расія абмежавала Беларусі вылаў рыбы

Беларусь атрымала квоту на вылаў рыбы ў Балтыйскім моры. Аднак сёлета яна зменшылася амаль у 2,5 разы. У 2006 годзе беларусы мелі права вылавіць 2400 тон рыбы: 2000 тон кількі, 300 — салакі і 100 — траскі. У 2007 годзе квота скадае крыху больш за тону рыбы, з іх 800 тон кількі і 100 тон траскі.

Кіраўнік аддзялення амбасады Беларусі ў Калінінградзе Уладзімір Заламай лічыць, што відавочная сумная тэндэнцыя на зварочванне супрацоўніцтва, паведамляе газета «Калининградская правда».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі