17:33 Пастаўскі райвыканкам дае алкаголікам грошы

У горадзе Паставы Віцебскай вобласці алкаголікаў, якія маюць непаўналетніх дзяцей, кадзіруюць за кошт мясцовых уладаў. Паводле словаў намесніка старшыні райвыканкама Ганны Кейзік, грошы на
лячэнне даюць пераважна тым сем’ям, дзе п’юць і муж, і жонка. Сем’і,
дзе ў бутэльку глядзіць толькі муж, лічацца адносна дабранадзейнымі.

Лячэнне аднаго алкаголіка каштуе ад 80 да 120 тысяч рублёў. Якім чынам
кадзіравацца - гіпнозам ці медыкаментозна - вырашае сам пітушчы.
Наяўныя грошы алкаголікам не выдаюць, а пералічваюць іх на лякарні.

Ганна Кейзік кажа, што плён ад гэтага клопату бывае прыкладна у адным
выпадку з трох.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск