17:28 Дачка забіла сваю маці за нараканні

Днямі ў вёсцы Бурбаўшчына Валожынскага раёна дачка забіла сваю маці. Як стала вядома, жанчыны ў гэты дзень разам распівалі спіртное. Падчас сумеснай п’янкі маці пачала наракаць на дачку, што тая нідзе не працуе і не прыносіць грошай у сям’ю.

Між тым маладая жанчына разведзена, мае дваіх дзяцей – трохгадовага хлопчыка і двухгадовую дзяўчынку і цяпер знаходзіцца на сёмым месяцы цяжарнасці.

Следчыя падазраюць дачку ў тым, што яна не вытрымала папрокаў, узяла нож і ўдарыла маці ў грудзі. Цяпер супраць яе распачатая крымінальная справа па артыкуле “забойства”.

Органы апекі пачалі афармляць дакументы аб перадачы дзяцей на выхаванне ў інтэрнат.

Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладзечна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі