17:05 На Віцебшчыне абрабавалі страхавога агента

У Віцебскім раёне збілі і абрабавалі страхавога агента. Выпадковыя знаёмыя, два мужчыны і жанчына, наладзілі з ім п’янку ў Віцебску, а пасля запрасілі адпачыць на лецішчы.

Аднак небараку вывезлі за горад, моцна збілі ды адабралі грошы, заручальны пярсцёнак, два мабільных тэлефоны і боты. Мужчына здолеў дабрацца да бліжэйшага пасёлка, дзе дабрадзеі выклікалі да яго «хуткую дапамогу».

Міліцыя сцвярджае, што ўжо выйшла на след злачынцаў.


Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі