17 зніклых маракоў з крэйсера "Масква" афіцыйна прызналі загінулымі

Крэйсер "Масква" / Reuters
Крэйсер "Масква" / Reuters

Зніклых маракоў з крэйсера "Масква" афіцыйна прызналі загінулымі. Гэта яшчэ 17 чалавек. Прычым суды аб прызнанні грамадзян "без вестак адсутным або аб аб'яўленні памерлымі" прайшлі яшчэ ў ліпені-верасні, піша рэсурс "Агентство".

Усе справы суд разглядаў у закрытым рэжыме. Заяўнікамі па кожнай справе выступаў камандзір вайсковай часткі і сваякі маракоў. Дзмітрый Шкрабец, бацька Ягора Шкрабца, пацвердзіў журналістам, што яго сына прызналі загінулым.

"Прайшлі закрытыя суды па заявах бацькоў аб прызнанні зніклых сыноў загінулымі. Усе астатнія зніклыя маракі, бацькі якіх такія заявы не пісалі, аўтаматычна прызнаюцца загінулымі па сканчэнні 6 месяцаў", — расказаў ён.

Нагадаем, крэйсер "Масква", флагман Чарнаморскага флоту, затануў у сярэдзіне красавіка. Паводле версіі Мінабароны, на караблі адбыўся пажар, які прывёў да дэтанацыі боезараду. У Кіеве казалі, што крэйсер быў атакаваны двума супрацькарабельнымі ракетамі "Няптун". Пры гэтым першапачаткова ў расійскім Мінабароны сцвярджалі, што ў выніку надзвычайнага здарэння на крэйсеры "Масква" загінуў толькі адзін марак, яшчэ 27 зніклі без вестак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі