17 верасня долар патаннеў на 84 рублі, а еўра падаражэў на 16

17 верасня долар патаннеў на 84 рублі, а еўра падаражэў на 16

У чацвер, 17 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 84 рублі — да 17 636, еўра падаражэў на 16 рублёў — да 19 963, курс расійскага рубля вырас з 268,80 да 269,13 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,07%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 16 верасня, курс долара знізіўся на 42 рублі — да 17 720, еўра патаннеў на 120 рублёў — да 19 947, курс расійскага рубля вырас з 264,17 да 268,80 беларускага.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі