16 верасня долар патаннеў на 42 рублі, а еўра — на 120

16 верасня долар патаннеў на 42 рублі, а еўра — на 120

У сераду, 16 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 42 рублі — да 17 720, еўра патаннеў на 120 рублёў — да 19 947, курс расійскага рубля вырас з 264,17 да 268,80 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,44%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 15 верасня, курс долара знізіўся на 36 рублёў — да 17 762, еўра патаннеў на 117 рублёў — да 20 067, курс расійскага рубля вырас з 261,86 да 264,17 беларускага.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі