17 верасня: ці той гэта дзень, які сёння яднае беларусаў?

17 верасня: ці той гэта дзень, які сёння яднае беларусаў?

Пра тое, што адбывалася 17 верасня 1939 года, ведае кожны беларускі школьнік з падручніка па гісторыі і з твораў беларускіх літаратараў. Падзея тая, у выніку якой быў аб’яднаны беларускі народ, не бясспрэчная, але бясспрэчна важная для нашай нацыі. І вось гэты дзень сучасны беларускі рэжым вырашыў зрабіць святочным, аб’явіўшы яго “Днём народнага адзінства”. У той час калі сам актыўна займаецца пошукам унутраных ворагаў і рэпрэсіямі ў дачыненні да нелаяльных гэтаму рэжыму суайчыннікаў. 


Вызваленне ці ўзяцце ў палон беларускага народа адбылося ў 1939 годзе? Ці атрымаецца ў беларускага рэжыму скарыстаць падзеі таго часу ў сваіх ідэалагічных мэтах? Ці сапраўды 17 верасня аб’яднала беларусаў — як у 1939-м, так і ў 2021-м? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык Ігар Мельнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі