17 лістапада адзначаецца Дзень Чорнага Ката

У суботу 17 лістапада Італія ўпершыню адзначыць дзень Чорнага Ката. Свята ладзіцца з ініцыятывы таварыства па ахове жывёлаў і навакольнага асяроддзя. Шматлікія мерапрыемствы скіраваныя на тое, каб рассеяць забабоны, што чорны кот (котка) — прычына разнастайных няшчасцяў. Дата абраная невыпадкова: 17-ы дзень месяца лічыцца ў Італіі самым нешанцоўным.

Цэнтрам фэсту будзе Мілан, дзе распачнецца выстава партрэтаў чорных катоў. У Мілане і Рыме пройдуць пікнікі з удзелам чорных катоў і іхных гаспадароў.

Як пішуць газеты, Італія — край, дзе каталіцызм спалучаецца з паганскай прымхлівасцю. Штогод тут забіваюць да 60 тысяч чорных катоў і котак.

Podroze.onet.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі