168 асуджаных летась было памілавана ў Беларусі

168 асуджаных летась было памілавана ў Беларусі. Сярод іх 128 жанчын, многія з якіх маюць непаўналетніх дзяцей.  За чатыры папярэдніх гады кіраўнік дзяржавы памілаваў толькі 15 чалавек.

Нагадаем, што інфармацыя пра гэтых асуджаных паступае ў Камісію па пытаннях памілавання, якая дзейнічае пры прэзідэнце краіны. Яна разглядае матэрыялы на кожную асобу і выказвае сваё меркаванне.

Канчатковае слова ў справе памілавання застаецца за Лукашэнкам, адзначае газета «Звязда».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі