16,71% — яўка на выбары за тры дні датэрміновага галасавання

16,71% — яўка на выбары за тры дні датэрміновага галасавання

За тры дні датэрміновага галасавання на выбарах ў Палату прадстаўнікоў яўка выбаршчыкаў склала ўжо 16,71%. Пры гэтым у першы дзень прагаласавалі 3,92% выбаршчыкаў, у другі — 9,63%.

Найбольшая яўка пакуль назіраецца ў Гомельскай вобласці, дзе прагаласавалі ўжо 19,07% выбаршчыкаў. Найменшая — у Брэсцкай вобласці (14,1%). На ўчастках па-за межамі Беларусі Цэнтрвыбаркам таксама адзначае вялікую актыўнасць — 15,45% выбаршчыкаў.

На мінулых парламенцкіх выбарах 2012 года за тры дні датэрміновага галасавання яўка складала 12,5%, на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года — амаль 19%.

Застаецца яшчэ два дні датэрміновага галасавання — 9 і 10 верасня. Выбарчыя ўчасткі будуць адчыненыя з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Усяго ў спісы для галасавання ўключылі 6 мільёнаў 978 тысяч 292 выбаршчыкаў.

Раней незалежныя назіральнікі паведамлялі пра шматлікія факты прымусу да галасавання — напрыклад, студэнты ВНУ ішлі на выбарчыя ўчасткі ў вучэбны час, бо ім паабяцалі дадатковы выходны. Таксама на шэрагу часткаў зафіксаваныя “каруселі” — з’ява, калі адзін і той жа чалавек галасуе ў розных месцах.

Мяркуецца, што датэрміновае галасаванне — найбольшў зручны час для фальсіфікацыяў, у тым ліку шляхам укідвання бюлетэняў у скрыні, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі