16:40 У Днепрадзяржынску ў трамвая не спрацавалі тармазы

Ва ўкраінскім горадзе Днепрадзяржынску ў трамвая з 70 пасажырамі не спрацавалі тармазы. Адбылося гэта на пад’ёме. Больш за кіламетр трамвай каціўся ўніз, набіраючы хуткасць. Пасажыры разбівалі вокны і скакалі з іх на хаду.

Паводле папярэдняй інфармацыі, чатыры чалавекі зараз знаходзяцца ў рэанімацыі. Падобны выпадак ужо адбываўся ў Днепрадзяржынску дзесяць гадоў таму. Тады пацярпелі 34 чалавекі.

Адзначае Газета. Ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі