16:37 Казуліну на месяц падоўжылі рэжым выхаду з галадоўкі

Былому кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну падоўжылі рэжым выхаду з галадоўкі. Пра гэта дачцэ палітыка паведаміў намеснік начальніка калоніі "Віцьба-3" Руслана Прыймак. Казуліна вызвалілі ад працы яшчэ на месяц і дазволілі яму адмысловае дыябетычнае харчаванне.

Нягледзячы на такі крок адміністрацыі калоніі, экс-кандыдат у прэзідэнты ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах свайго атрада.

Як сцвярджае Прыймак, Казулін адчувае сябе добра.

Нагадаем, папярэдне на падаўжэнні рэжыму выхаду з галадоўкі настойваў адвакат палітыка Ігар Рынкевіч.

Як паведамлялася раней, 11 снежня Казулін спыніў галадоўку, якую пачаў 20 кастрычніка, пратэстуючы супраць "беззаконня ў краіне" і патрабуючы вынясення "беларускага пытання" на разгляд Савета бяспекі ААН.

Інфармуе агенства “Тэлеграф”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі