16:33 У Брытаніі знайшлі паштовага тэрарыста

Стала вядомае імя брытанскага паштовага тэрарыста, арыштаванага ў панядзелак. Ім аказаўся 26-гадовы школьны вартаўнік Майлз Купэр. Мужчына на працягу месяца рассылаў лісты, якія выбухалі пры адкрыцці.


Ад гэтага пацярпела 8 чалавек. Купер быў арыштаваны непадалён ад Кембрыджу, у доме, дзе жыў з маці і сястрой. Цяпер яго дапытвае паліцыя, спрабуючы ўстанавіць матывы, якімі кіраўваўся злачынца.


У прыватнасці, давядзецца дазнацца, чаму выбуховыя лісты рассылаліся менавіта ў кампаніі, якія займаюцца абслугоўваннем аўтамабіляў і дарожнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі