16:30 Сідорскі прадасць прадпрыемствы за вялікія грошы

Эфектыўныя дзяржпрадпрыемствы будуць прадавацца па рэальным кошце, а не «за капейкі». Такую заяву зрабіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Нагадаем, што ўчора расійская прэса паведаміла пра планы беларускага ўраду па прыватызацыі найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны. Беларускія афіцыйныя асобы выступілі з каментарамі толькі сёння.


Паводле словаў Сідорскага, урад разгледзіць пытанне продажу бабруйскай «Белшыны», папярэдні кошт якой ацэньваецца ў адзін мільярд долараў. Пра іншыя прадпрыемствы прэм’ер прамаўчаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі