16:18 Вікторыя Паўловіч выйшла ў паўфінал чэмпіяната Еўропы па тэнісе

Беларуская спартоўка Вікторыя Паўловіч выйшла ў паўфінал чэмпіяната Еўропы па настольным тэнісе, які праходзіць у сталіцы Сербіі Бялградзе. У чвэрцьфінале беларуска пераканаўча перайграла румынку Элізабэт Самару — 4:0, а сёння ў паўфінале сустрэнецца з прадстаўніцай Галандыі Лі Цзяо.

Акрамя таго, Вікторыя разам з расіянкай Святланай Ганінай працягвае барацьбу за медалі ў парным разрадзе. У паўфінале ім давядзецца згуляць з чэшскім дуэтам Івета Вацэноўска — Рэната Штрыбікава.

Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі