16:18 У Беларусі рыхтуецца адмена ільготаў дзяцей і студэнтаў

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў аўральным рэжыме рыхтуецца законапраект, які адменіць льготы дзецям і студэнтам.  Плануецца, пазбавіць дзяцей да трох гадоў бясплатных лекаў, якія ім зараз гарантуе закон. Навучэнцы і студэнты застануцца без 50%-й зніжкі на праезд у гарадскім грамадскім і прыгарадным транспарце. Разгляд законапраекта Палатай прадстаўнікоў запланаваны на канец траўня, паведамляе газета «Комсомольская правда в Беларуси». 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі