16:12 “Валянцінкі” Паўла Севярынца правіселі 10 хвілін

На віцебскім пікеце БРСМ сёння з’явіліся дзве “валянцінкі”, адрасаваныя Паўлу Севярынцу. Яны зніклі праз дзесяць хвілін.
На адной з цэнтральных вуліц абласнога цэнтру бээрэсэмаўцы ўсталявалі стэнд у выглядзе вялізнага чырвона-зялёнага сэрца і прапаноўвалі мінакам пакідаць на ім свае “валянцінкі”.

Паводле арганізатараў акцыі, адрасаваць іх можна было каму заўгодна – каханаму, сябру, настаўніку, кіраўніку, артысту, любімаму гораду ці усёй Беларусі.

Хтосьці з віцяблянаў падпісаў «валянцінкі» палітвязню Севярынцу: “Павел Севярынец – лепшы хлопец на Беларусі!” і “Свабоду Паўлу Севярынцу!”. Адзін з бээрэсэмаўцаў іх незаўважна зняў.

Паводле словаў арганізатараў акцыі, найбольшая колькасць сабраных паштовак адрасавана Зміцеру Калдуну, Ксеніі Сітнік, Сяргею Кухто і Аляксандру Лукашэнку. Іх неўзабаве адправяць у Мінск.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі