16:03 Каля Багдада сутыкнуліся амерыканскія шрубалёты

У выніку сутыкнення ў паветры на поўначы ад Багдада двух амерыканскіх шрубалётаў загінулі двое вайскоўцаў, пяцёра атрымалі раненні. Пра гэта паведаміла тэлерадыёкампанія ВВС.

Сутыкненне адбылося сёння раніцай недалёка ад амерыканскай вайсковай базы. Прычыны здарэння высвятляюць следчыя, аднак, як гаворыцца ў заяве амерыканскага камандавання, непадобна, што яно стала вынікам "агня з боку праціўніка".


Перадае ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі