160 беларускіх спартоўцаў у 18 відах паедуць на Алімпіяду ў Пекіне

Кваліфікацыйныя нарматывы для ўдзелу ў Алімпіядзе-2008 у Пекіне выканалі 160 беларускіх спартоўцаў у 18 відах спорту. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Найбольш ліцэнзій заваявана ў лёгкай атлетыцы - 63. У плаванні здабыта 15 допускаў, цяжкай атлетыцы - 10, кулявой стральбе і акадэмічным веславанні - па 9, мастацкай гімнастыцы - 8, спартовай гімнастыцы - 7, веславанні на байдарках і каноэ - 6, веласпорце - 5.

Адбор на Гульні працягнецца да ліпеня. Мяркуецца, што на Алімпійскія гульні атрымаюць права паехаць 170-200 беларускіх атлетаў у 22-23 відах спорту. Нагадаем, што на мінулых Алімпійскіх гульнях Беларусь прадстаўляў 151 спартовец у 23 відах.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі