Вы тут

16 тысяч мінчукоў атрымалі жыроўкі з поўнай аплатай падагрэву вады

sb.by

16394 жыхары Мінска (як уласнікаў, так і наймальнікаў жылля) у сакавіку атрымалі жыроўкі з поўнай аплатай падагрэву вады. Паколькі яны апынуліся ў спісе "дармаедаў", пры разліку жыллёва-камунальных паслуг выкарысталі "эканамічна абгрунтаваны тарыф". Як інфармуе сайт minsknews.by, па поўным тарыфе налічылі аплату не толькі за люты 2019-га, але зроблены пераразлік за студзень.

Адзначаецца, што калі "дармаед" жыве ў кватэры не адзін, поўная аплата прадугледжаная толькі для яго. У жыроўцы гэта пазначана асобным радком. Падрабязна гэтыя разлікі гл. тут.

Такіх плацельшчыкаў у сталіцы магло быць і больш, але са спісу "дармаедаў" выключылі 1195 чалавек.

З 1 кастрычніка "дармаеды" будуць таксама аплочваць па "эканамічна абгрунтаваным тарыфе" цяпло і газ.