16 чэрвеня ў Беларусі курс долара знізіўся на 19 рублёў

16 чэрвеня ў Беларусі курс долара знізіўся на 19 рублёў

У чацвер, 16 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 19 рублёў і складае 20 028, курс еўра вырас на 81 — да 22 569 рублёў, расійскі рубель крыху падрос — з 304 да 304,10 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,09%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 15 чэрвеня, курс долара вырас на 40 рублёў і складаў 20 047, курс еўра знізіўся на 21 рубель і складаў 22 488, курс расійскага рубля вырас — з 303,01 да 304,00 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі