15:54 Жыхары Віцебска папрасілі ўлады лепей абаграваць грамадскі транспарт

Каля 4 тыс. жыхароў Віцебска падпісаліся пад зваротам на імя старшыні Віцебскага гарвыканкама Пятра Драздова, у якім мясцовым уладам прапануецца звярнуць увагу на недастатковае абаграванне грамадскага транспарту.
Пра гэта паведаміў праваабаронца Павел Левінаў, які арганізаваў гэту грамадскую ініцыятыву.

У калектыўным звароце гаворыцца аб парушэнні канстытуцыйных правоў грамадзян на ахову здароўя пры арганізацыі перавозак у грамадскім транспарце.

З надыходам маразоў у транспарце было вельмі халодна, людзі сталі часцей хварэць.


У лісце таксама гаворыцца аб тым, што грамадзяне не вельмі прыемна адзываюцца аб дзеяннях мясцовай улады.

Падпісанты просяць прыцягнуць вінаватых у пералічаных праблемах да адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі