15:53 Моладзь БНФ збіраецца абараняць сацыяльныя правы студэнтаў і дзяцей

Моладзевая структура Партыі БНФ прапануе стварыць грамадскую ініцыятыву па абароне сацыяльных правоў студэнтаў і дзяцей-інвалідаў. Як паведаміў старшыня "Моладзі БНФ" Алесь Каліта, па яго звестках, у найбліжэйшы час Палата прадстаўнікоў плануе разглядзець пытанне аб скасаванні 50-адсодкавай ільготы на праезд для студэнтаў і школьнікаў у гарадскім і грамадскім транспарце.

Тое ж самае прадугледжана ў дачыненні да дзяцей-інвалідаў. Акрамя таго, плануецца адмяніць штогадовую грашовую кампенсацыю выдаткаў на транспарт для дзяцей, хворых на ныркавую недастатковасць.

Паводле яго слоў, пакуль што не вызначана, у якім фармаце можа дзейнічаць ініцыятыва. Гэта могуць быць масавыя акцыі, флэш-мобы. "Моладзь БНФ" прапануе прадстаўнікам грамадскіх ініцыятыў, якія неабыякава ставяцца да дадзенай сітуацыі, правесці 19 красавіка сход дзеля стварэння аргкамітэта па абароне сацыяльных правоў студэнтаў і дзяцей-інвалідаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі