15:48 Жыроўкі будуць прыходзіць да 8-га чысла

У Мінску квітанцыі на аплату паслуг ЖКГ павінны рассылацца насельніцтву да 8 чысла. Такую задачу паставіў сёння старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі. Ён выступіў з крытыкай запазычанасці жыхароў па аплаце камунальных паслуг. Мэр заклікаў Галоўнае ўпраўленне жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкама да прыняцця больш дзейсных захадаў у працы з даўжнікамі. На яго думку, атрыманне квітанцый у пачатку месяца дазволіць жыхарам паспець аплаціць камунальныя паслугі.

Як паінфармаваў начальнік ЖКГ мэрыі Барыс Васільеў, рахункі-квітанцыі насельніцтва сталіцы атрымлівае да 15-га чысла і павінна аплаціць да 25-га. Па яго звестках, налічэнні за люты склалі 32 мільярды рублёў, а на 23 сакавіка было сабрана толькі палова ад гэтай сумы.

У той жа час, спецыяліст адзначыў, што 80% - запазычанасць да 3 месяцаў. Яе ўтвараюць не злосныя неплацельшчыкі, а людзі, якія, знаходзячыся ў камандзіроўках або водпусках, забываюцца пра аплату, паведамляе агенства “Мінск-навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі