15:38 Прадпрыемствы абавязалі клапаціцца пра маёмасць працаўнікоў

Полацкі гарсавет вынайшаў цікавы спосаб зменьшыць колькасць кватэрных крадзяжоў у горадзе. Кіраўнікам мясцовых прадпрыемтваў і арганізацый прапанавалі аказваць матэр’яльную дапамогу тым працаўнікам, якія пажадаюць усталяваць на сваіх кватэрах ахоўную сігналізацыю.

Цяпер гарсавет і міліцыя вырашаюць, якім чынам будуць адсочвацца “сквапныя” кіраўнікі прадпрыемстваў і як улады будуць прымушаць іх дапамагаць сваім падначаленым.

Дарэчы, у Полацку найбольшая колькасць кватэрных крадзяжоў сярод райцэнтраў Віцебшчыны. Ахоўная сігналізацыя усталявана тут толькі у дзвюх тысячах кватэр.

Для большасці жыхароў гораду паслугі аб’яднання “Ахова” з’яўляюцца занадта дарагімі.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі